НГА Беларусі наведалі карэспандэнты тэлеканала АНТ

6 кастрычніка 2026 г., у Дзень архівіста, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі карэспандэнты тэлеканала АНТ. Намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін даў інтэрв'ю журналістам, распавёўшы пра гісторыю ўстановы, складзе яе фондаў, якія ахопліваюць перыяд з канца XIV да пачатку XX стагоддзя, і ключавых напрамках сучаснай працы. Гасцям прадэманстравалі найкаштоўнейшыя матэрыялы Нацыянальнага архіўнага фонду, уключаючы самы старажытны пергаментны дакумент, датаваны 20 чэрвеня 1391 г. Таксама здымачная група азнаёмілася з працай чытальных залаў і аддзела аблічбоўкі, дзе штогод пераводзяць у электронны фармат сотні тысяч лістоў запатрабаваных дакументаў.

Изображение

Намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін дэманструе самы старажытны дакумент Нацыянальнага архіўнага фонду