Арганізацыя Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі вітрыннай выставы «Пад пакровам бацькоўскай любові: ад калыскі да неўміручасці», прымеркаванай да Тыдня бацькоўскай любові

14 кастрычніка 2026 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася вітрынная выстава «Пад пакровам бацькоўскай любові: ад калыскі да неўміручасці», прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові (14-21 кастрычніка 2026 г.), падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

З унікальнымі матэрыяламі экспазіцыі работнікаў Міністэрства азнаёміў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі С.М. Рындзін. На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы аб нараджэнні, бацьках і продках многіх выдатных дзеячаў навукі, мастацтва і літаратуры Беларусі. Гэтыя людзі абяссмерцілі свае імёны ў гісторыі, але шмат у чым былі абавязаны сваім станаўленнем менавіта бацькоўскай падтрымцы і выхаванню.

Экспазіцыя падрабязна распавядае пра сем'і такіх знакавых для беларускай культуры і навукі фігур, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Кандрат Крапіва, Марк Шагал, Стэфанія Станюта і шэрагу іншых. Прэзентацыя выставы выклікала вялікую цікавасць і жывы водгук у супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М. Рындзін распавядае пра дакументы выставы

 

Изображение

Агляд выставы

 

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Дакументы выставы