Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі лекцыі «Скрозь прызму часу: Гісторыя настаўніцтва і асветы на беларускіх землях» для навучэнцаў і педагогаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і падпісанага паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» пагаднення аб супрацоўніцтве 9 кастрычніка 2026 года праведзена адукацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў і педагогаў каледжа. Намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін правёў лекцыю на тэму «Скрозь прызму часу: гісторыя настаўніцтва і асветы на беларускіх землях».

Слухачам пры дапамозе прэзентацыі былі паказаны дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па гісторыі школьнай адукацыі на беларускіх землях з сярэдніх вякоў да пачатку XX стагоддзя. С.М. Рындзін распавёў аб дзейнасці канфесійных навучальных устаноў, якія складалі аснову асветы да канца XVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага была нададзена трансфармацыі сістэмы адукацыі ў XIX стагоддзі ў рамках дзяржаўнай палітыкі Расійскай імперыі. У ходзе лекцыі прадэманстраваны архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё мінскіх гімназій: фатаграфіі вучняў, школьны дзённік, класны журнал, экзаменацыйныя работы і іншыя дакументы аб школьным побыце мінулых часоў.

Для слухачоў лекцыі была арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная гісторыі жыцця і дзейнасці выдатнага беларускага гісторыка, архівіста, краязнаўцы, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога А.П. Сапунова. У 2026 годзе адзначаецца 175-годдзе з дня яго нараджэння.

НГА Беларусі выказвае навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) шчырую падзяку за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак

 

Изображение

Изображение

Падчас лекцыі

 

Изображение

Выстава дакументаў да 175-годдзя з дня нараджэння гісторыка, архівіста, краязнаўцы і педагога А. П. Сапунова

 

Изображение

Агляд выставы