Урачысты сход у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прысвечаны Дню маці

З 14 па 21 кастрычніка 2026 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які аб'ядноўвае Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка). Гэтыя святочныя дні закліканы падкрэсліць бацькоўскія старанні, клопат і тую шчырую любоў, якую мамы і таты аддаюць выхаванню дзяцей.

У першы дзень тэматычнага тыдня, 14 кастрычніка 2026 г., дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым сходзе калектыву павіншаваў жанчын-архівістаў з Днём маці, пажадаўшы ім сямейнай гармоніі, шчасця і душэўнага цяпла.

У працяг мерапрыемства намеснік дырэктара архіва С.М. Рындзін распавёў прысутным аб архіўных дакументах з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кіна-, фота-, фонадакументаў, а таксама Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленыя матэрыялы наглядна дэманструюць глыбокі след, пакінуты беларускімі жанчынамі ў гісторыі і грамадскім жыцці нашай краіны, пачынаючы з часоў Старажытнай Русі і да сучаснасці.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам

 

Изображение

Выступленне намесніка дырэктара архіва Сяргея Рындзіна

 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі