![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
Развіццё інфармацыйных тэхналогій дазволіла пашырыць віды работ і іх аб’ём пры нязменнай колькасці супрацоўнікаў. У цяперашні час аддзел у актыўным супрацоўніцтве з іншымі ажыццяўляе дзве асноўныя функцыі дзейнасці архіва: забеспячэнне захаванасці дакументаў і арганізацыю іх выкарыстання. Яны рэалізуюцца ў наступных напрамках: стварэнне фонду карыстання дакументаў шляхам іх алічбоўвання; распрацоўка, запаўненне, удасканаленне, выкарыстанне і захаванне аўтаматызаваных архіўных даведнікаў; размяшчэнне інфармацыі на сайце архіва; удзел у стварэнні і падтрымцы працаздольнасці міжархіўных інфармацыйных сістэм, лакальнай камп’ютарнай сеткі; падтрымка міжнароднага супрацоўніцтва. Да найбольш запатрабаваных у працы архіва комплексаў дакументаў з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій аддзелам ствараецца навукова-даведачны апарат, які дазваляе аптымізаваць працу супрацоўнікаў архіва і карыстальнікаў, а таксама скараціць колькасць безвыніковых зваротаў да дакументаў. На сённяшні дзень існуе 27 баз даных асабовых і геаграфічных паказальнікаў у электронным выглядзе. У 1994 годзе пачала запаўняцца база даных «Радавод» (Асабовы і геаграфічны паказальнік да рэвізскіх сказак ф. 333 “Мінская казённая палата”, воп. 9)». З 1998 года вядзецца праца па стварэнні базы даных «Беларуская шляхта» (Асабовага паказальніка да ф. 319 “Мінскі дваранскі дэпутацкі сход”, воп. 1 і ф. 2 512 “Віцебскі дваранскі дэпутацкі сход”, воп. 2, спр. 31, 32)». Праграмныя сродкі, з дапамогай якіх раней ствараліся названыя базы даных, не адпавядаюць сучаснай ступені развіцця інфармацыйных тэхналогій, таму яны перапрацоўваюцца з мэтай удасканалення іх выкарыстання. Сёння супрацоўнікамі аддзела запаўняюцца базы даных «Беларуская шляхта» і «Асабовы паказальнік да фонду «Мінская мяшчанская ўправа» (пасямейныя спісы яўрэяў Мінскага павета)». У выніку рэалізацыі міжнароднага праекта пад эгідай ЮНЕСКА «Віртуальная рэканструкцыя архіва роду князёў Радзівілаў» былі алічбованы найбольш каштоўныя матэрыялы з архіўнага фонду «Радзівілы, князі», а таксама створана база даных «Князі Радзівілы».
За час існавання аддзела значна пашырылася колькасць і якасць камп’ютарнай тэхнікі, што патрабуе новых падыходаў да арганізацыі працы, павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў. Гэта дае магчымасць своечасова рэагаваць на змены ў патрабаваннях грамадства да архіўнай установы. У 2012 годзе ў рамках дзяржаўнай праграмы «Архівы Беларусі» на 2011–2015 гады ў архіве створана лакальная вылічальная сетка, а чытальная зала абсталявана тэрмінальнымі кліентамі, што дазволіла пашырыць выкарыстанне лічбавых копій і баз даных наведвальнікамі. З 2004 года аддзелам укараняецца ў працу «Аўтаматызаваная пошукавая сістэма архіва», якая ў перспектыве дазволіць забяспечыць доступ карыстальнікаў дакументаў архіва на падставе сучасных інфармацыйных тэхналогій. Улічваючы каштоўнасць крыніц, якія захоўваюцца ў сховішчах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, асаблівае значэнне набывае стварэнне лічбавых копій дакументаў як у планавым парадку, так і па заявах карыстальнікаў для іх прыватных патрэб. Гэта дазваляе не выдаваць карыстальнікам арыгіналы дакументаў, замяняючы іх фондам карыстання, што садзейнічае захаванасці фондаў. З 2003 года ў архіве праводзіцца алічбоўванне арыгіналаў дакументаў, а з 2007 года аналагічная работа ажыццяўляецца і ў дачыненні мікрафотакопій са страхавога фонду. Алічбоўванне прадстаўляе сабой комплекс мерапрыемстваў па сканіраванні і постапрацоўцы лічбавых копій (праверка чытабельнасці тэксту, адпаведнасці лічбавай копіі арыгіналу, прысваенне лічбава-літарнага шыфру архіва і інш.). У першую чаргу сканіруюцца ўнікальныя, асабліва каштоўныя і найбольш запатрабаваныя крыніцы па гісторыі Беларусі, у прыватнасці матэрыялы архіўных фондаў «Радзівілы, князі», «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход», «Мінская (праваслаўная) духоўная кансісторыя», «Мінская казённая палата» і іншых. У сувязі са значнасцю алічбоўвання для забеспячэння захаванасці дакументаў у рамках дзяржаўнай праграмы «Архівы Беларусі» на 2011–2015 гады плануецца набыццё сканіруючага абсталявання, што павялічыць тэмпы стварэння фонду карыстання на лічбавых носьбітах. З. В. Антановіч,
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |