НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
Чытальная зала



Самастойная праца даследчыкаў праводзіцца ў чытальнай зале. У мэтах аказання ім метадычнай дапамогі ў рабоце супрацоўнікі аддзела праводзяць кансультацыі па ўзнікаючых пытаннях.

Сярод наведвальнікаў чытальнай залы пераважаюць даследчыкі, якія працуюць над планавымі навуковымі тэмамі. Аднак вялікай папулярнасцю карыстаюцца і генеалагічныя даследаванні. Калі ў пачатку 2000-х гадоў сярэдняя наведвальнасць чытальнай залы складала 18–20 чалавек у дзень, то сёння гэта лічба ўзрасла да 50 чалавек. Дзесяць гадоў таму ў чытальную залу ў сярэднім выдавалася па 11 000 спраў штогод, на цяперашні момант гэта лічба ўзрасла да 16 000. Акрамя айчынных даследчыкаў у чытальнай зале працуюць навукоўцы з Германіі, ЗША, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі і іншых краін.

У мінулым годзе значна абнавілася абсталяванне чытальнай залы. У 2012 годзе закуплены 10 тэрмінальных кліентаў, якія ўключаны ў лакальна вылічальную сетку, што дазваляе працаваць з фондам карыстання лічбавых дакументаў і вопісамі, базамі даных агульнага карыстання. У бягучым годзе для чытальнай залы закуплена неабходная мэбля, запланавана закупка новых апаратаў для прагляду мікрафотакопій архіўных дакументаў. Усё гэта накіравана на паляпшэнне ўмоў працы даследчыкаў і ўкараненне сучасных тэхналогій у дзейнасць архіва.

У. Л. Казлоў, загадчык аддзела навуковага
выкарыстання дакументаў і інфармацыі;
У. М. Дзянісаў, галоўны архівіст


Чытальная зала НГАБ. 2013 г.


Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў
Аддзел навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі
Бібліятэка
Чытальная зала
Аддзел публікацыі дакументаў
Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм
Аддзел старажытных актаў
Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
Бухгалтэрыя, інжынерна-тэхнічнае і дакументацыйнае забеспячэнне архіва


Фотахроніка архіва


Кніга водгукаў і прапаноў чытальнай залы
Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску.
1948–1974 гг.


Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.





Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь