НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій



У сувязі з развіццём інфармацыйных тэхналогій і неабходнасцю іх укаранення ў архіўную справу 1 сакавіка 1998 г. у структуры Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі заснаваны аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій. У яго штат увайшлі пяць чалавек, якія першапачаткова займаліся стварэннем навукова-даведачнага апарату да найбольш запатрабаваных дакументаў і арганізацыяй работы тэхнічных сродкаў.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій дазволіла пашырыць віды работ і іх аб’ём пры нязменнай колькасці супрацоўнікаў. У цяперашні час аддзел у актыўным супрацоўніцтве з іншымі ажыццяўляе дзве асноўныя функцыі дзейнасці архіва: забеспячэнне захаванасці дакументаў і арганізацыю іх выкарыстання. Яны рэалізуюцца ў наступных напрамках: стварэнне фонду карыстання дакументаў шляхам іх алічбоўвання; распрацоўка, запаўненне, удасканаленне, выкарыстанне і захаванне аўтаматызаваных архіўных даведнікаў; размяшчэнне інфармацыі на сайце архіва; удзел у стварэнні і падтрымцы працаздольнасці міжархіўных інфармацыйных сістэм, лакальнай камп’ютарнай сеткі; падтрымка міжнароднага супрацоўніцтва.

Да найбольш запатрабаваных у працы архіва комплексаў дакументаў з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій аддзелам ствараецца навукова-даведачны апарат, які дазваляе аптымізаваць працу супрацоўнікаў архіва і карыстальнікаў, а таксама скараціць колькасць безвыніковых зваротаў да дакументаў. На сённяшні дзень існуе 27 баз даных асабовых і геаграфічных паказальнікаў у электронным выглядзе. У 1994 годзе пачала запаўняцца база даных «Радавод» (Асабовы і геаграфічны паказальнік да рэвізскіх сказак ф. 333 “Мінская казённая палата”, воп. 9)». З 1998 года вядзецца праца па стварэнні базы даных «Беларуская шляхта» (Асабовага паказальніка да ф. 319 “Мінскі дваранскі дэпутацкі сход”, воп. 1 і ф. 2 512 “Віцебскі дваранскі дэпутацкі сход”, воп. 2, спр. 31, 32)». Праграмныя сродкі, з дапамогай якіх раней ствараліся названыя базы даных, не адпавядаюць сучаснай ступені развіцця інфармацыйных тэхналогій, таму яны перапрацоўваюцца з мэтай удасканалення іх выкарыстання. Сёння супрацоўнікамі аддзела запаўняюцца базы даных «Беларуская шляхта» і «Асабовы паказальнік да фонду «Мінская мяшчанская ўправа» (пасямейныя спісы яўрэяў Мінскага павета)».

У выніку рэалізацыі міжнароднага праекта пад эгідай ЮНЕСКА «Віртуальная рэканструкцыя архіва роду князёў Радзівілаў» былі алічбованы найбольш каштоўныя матэрыялы з архіўнага фонду «Радзівілы, князі», а таксама створана база даных «Князі Радзівілы».

Аддзелам з 2004 года забяспечваецца праца вэб-сайта архіва, які карыстаецца папулярнасцю сярод наведвальнікаў Беларусі і замежжа. На ім змешчаны звесткі аб структуры архіва, яго навіны, артыкулы супрацоўнікаў, узоры дакументаў. Асаблівую цікавасць выклікаюць віртуальныя выставы, з дапамогай якіх можна азнаёміцца з выявамі і пералікамі архіўных крыніц па актуальных тэмах гісторыі Беларусі, скіх урачоў, 125-годдзя з дня нараджэння М. Шагала, да 200-годдзя вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі і іншыя.

За час існавання аддзела значна пашырылася колькасць і якасць камп’ютарнай тэхнікі, што патрабуе новых падыходаў да арганізацыі працы, павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў. Гэта дае магчымасць своечасова рэагаваць на змены ў патрабаваннях грамадства да архіўнай установы. У 2012 годзе ў рамках дзяржаўнай праграмы «Архівы Беларусі» на 2011–2015 гады ў архіве створана лакальная вылічальная сетка, а чытальная зала абсталявана тэрмінальнымі кліентамі, што дазволіла пашырыць выкарыстанне лічбавых копій і баз даных наведвальнікамі.

З 2004 года аддзелам укараняецца ў працу «Аўтаматызаваная пошукавая сістэма архіва», якая ў перспектыве дазволіць забяспечыць доступ карыстальнікаў дакументаў архіва на падставе сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Улічваючы каштоўнасць крыніц, якія захоўваюцца ў сховішчах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, асаблівае значэнне набывае стварэнне лічбавых копій дакументаў як у планавым парадку, так і па заявах карыстальнікаў для іх прыватных патрэб. Гэта дазваляе не выдаваць карыстальнікам арыгіналы дакументаў, замяняючы іх фондам карыстання, што садзейнічае захаванасці фондаў. З 2003 года ў архіве праводзіцца алічбоўванне арыгіналаў дакументаў, а з 2007 года аналагічная работа ажыццяўляецца і ў дачыненні мікрафотакопій са страхавога фонду. Алічбоўванне прадстаўляе сабой комплекс мерапрыемстваў па сканіраванні і постапрацоўцы лічбавых копій (праверка чытабельнасці тэксту, адпаведнасці лічбавай копіі арыгіналу, прысваенне лічбава-літарнага шыфру архіва і інш.).

У першую чаргу сканіруюцца ўнікальныя, асабліва каштоўныя і найбольш запатрабаваныя крыніцы па гісторыі Беларусі, у прыватнасці матэрыялы архіўных фондаў «Радзівілы, князі», «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход», «Мінская (праваслаўная) духоўная кансісторыя», «Мінская казённая палата» і іншых. У сувязі са значнасцю алічбоўвання для забеспячэння захаванасці дакументаў у рамках дзяржаўнай праграмы «Архівы Беларусі» на 2011–2015 гады плануецца набыццё сканіруючага абсталявання, што павялічыць тэмпы стварэння фонду карыстання на лічбавых носьбітах.

З. В. Антановіч,
загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій


Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў
Аддзел навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі
Бібліятэка
Чытальная зала
Аддзел публікацыі дакументаў
Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм
Аддзел старажытных актаў
Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
Бухгалтэрыя, інжынерна-тэхнічнае і дакументацыйнае забеспячэнне архіва


Фотахроніка архіва


Кніга водгукаў і прапаноў чытальнай залы
Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску.
1948–1974 гг.


Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.





Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь