НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
Бібліятэка



Навукова-даведачная бібліятэка архіва налічвае 29 269 кніг і брашур, 9 498 часопісаў, 98 найменняў газет. З іх каля 20 000 кніг і брашур, звыш 9 000 асобнікаў часопісаў і газет — дарэвалюцыйныя выданні. Да найбольш каштоўных можна аднесці такія кнігі, як «Трыёдзь Кветная» (Кіеў, 1631), «Евангелле» (Масква, 1685), некалькі асобнікаў «Актоіхаў» (Масква, 1666; Масква, 1706; Магілёў, 1754; Пачаеў, 1775), два «Службоўнікі» (Пачаеў, 1765; Кіеў, 1775). Даведачна-інфармацыйны фонд налічвае 2 158 адзінак захавання. Ён уяўляе сістэматызаваны збор друкаваных матэрыялаў па архіўнай справе, дакументазнаўстве і даведачна-пошукавым апараце да яго. Фонд бібліятэкі штогод папаўняецца новай грамадска-палітычнай, гістарычнай, даведачнай і архівазнаўчай літаратурай. Існуе добрая традыцыя, паводле якой аўтары апублікаваных работ, заснаваных на дакументальных матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, дораць бібліятэцы асобнікі з прысвячэннем.

У. Л. Казлоў, загадчык аддзела навуковага
выкарыстання дакументаў і інфармацыі;
У. М. Дзянісаў, галоўны архівіст


Намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў і галоўны архівіст В.А.Ходзіна. 2013 г.


Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў
Аддзел навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі
Бібліятэка
Чытальная зала
Аддзел публікацыі дакументаў
Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм
Аддзел старажытных актаў
Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
Бухгалтэрыя, інжынерна-тэхнічнае і дакументацыйнае забеспячэнне архіва


Фотахроніка архіва


Кніга водгукаў і прапаноў чытальнай залы
Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску.
1948–1974 гг.


Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.





Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь