![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
Асноўныя накірункі дзейнасці аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм — арганізацыя і правядзенне работ па стварэнні, развіцці і ўдасканаленні сістэмы навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва, выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, нарматыўна-метадычнае забеспячэнн е гэтага накірунку, дзяржаўны ўлік і вызначэнне фондавай прыналежнасці дакументаў. Адным з абавязковых элементаў сістэмы навукова-даведачнага апарату з’яўляюцца вопісы — базавы ўліковы і інфармацыйны архіўны даведнік. За час існавання аддзела ўдасканалены і перапрацаваны вопісы фондаў «Радзівілы, князі», «Мінскае губернскае праўленне», «Мінская казённая палата», судоў вышэйшай інстанцыі: палат крымінальнага і грамадзянскага судоў, галоўнага суда крымінальнага і грамадзянскага дэпартаментаў, аб’яднанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда Мінскай губерні, праваслаўных і ўніяцкіх духоўных кансісторый, цэркваў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губерняў і іншыя. Перапрацоўваюцца вопісы фондаў устаноў рымска-каталіцкай канфесіі — касцёлаў, дэканатаў, а таксама фонду Віцебскага губернскага праўлення. Пры ўдасканаленні фондаў былі выяўлены многія ўнікальныя дакументы, у тым ліку і самы старажытны дакумент Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі — пергаментная грамата на старабеларускай мове, датаваная 20 чэрвеня 1391 г.
З удзелам супрацоўнікаў аддзела падрыхтаваны даведнікі «Центральный государственный исторический архив БССР в г. Минске», «Фонды Национального исторического архива Беларуси », вядзецца падрыхтоўка да выдання новага даведніка па фондах архіва. Па ініцыятыве аддзела і пры ўдзеле яго супрацоўнікаў распачата і выканана праца па складанні даведнікаў па гісторыі дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх арганізацый Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Супрацоўнікі аддзела рыхтуюць артыкулы ў навуковыя зборнікі, даклады на навуковыя канферэнцыі, выконваюць генеалагічныя запыты. Аддзел займаецца стварэннем і ўдасканаленнем каталогаў — міжфондавых архіўных даведнікаў, якія забяспечваюць пошук інфармацыі па дакументах усяго архіва незалежна ад іх фондавай прыналежнасці. Ажыццяўляецца тэматычная распрацоўка фондаў, складаюцца тэматычныя карткі на найбольш цікавыя дакументы і справы, каталог папаўняецца новымі звесткамі.
Вядзецца перавод навукова-даведачнага апарату архіва ў электронны выгляд. Ужо цяпер можна карыстацца сканіраванымі вопісамі, а гэта больш за 30 працэнтаў ад усёй колькасці вопісаў архіва. У аддзеле ствараюцца аўтаматызаваныя падакументныя, пафондавыя, міжфондавыя паказальнікі, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі архіва пры выкананні запытаў, падрыхтоўцы выставаў, напісанні артыкулаў, а таксама даследчыкамі ў іх навуковай працы. Перад аддзелам стаяць задачы па далейшым удасканаленні вопісаў, тэматычнай распрацоўцы спраў, стварэнні электронных паказальнікаў да дакументаў найбольш запатрабаваных фондаў архіва. Г. Я. Акуловіч,
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |