![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі з’яўляецца навуковае выкарыстанне дакументаў. Згодна са штатным раскладам архіва, зацверджаным у 1944 годзе, быў створаны аддзел навукова-даведачнай літаратуры, у якім адразу працавалі толькі два супрацоўнікі: начальнік аддзела і старшы архіварыус. Адначасова ўводзілася пасада начальніка чытальнай залы.
Адным з асноўных відаў работы аддзела з’яўляецца выкананне генеалагічных, тэматычных і біяграфічных запытаў грамадзян і арганізацый. Інтэнсіўнасць зваротаў можна праілюстраваць наступнымі лічбамі: у канцы 1940-х гадоў у архіў паступала ў сярэднім каля 60 біяграфічных запытаў, у 1960-х гадах — звыш 400, у канцы 1990-х гадоў — каля 1 000 штогод, у 2012 годзе — звыш за 3 700. Колькасць генеалагічных і тэматычных запытаў таксама павялічваецца. За апошнія гады ў архіў штогод паступае каля 400 генеалагічных і каля 250 тэматычных запытаў. Так, у 2012 годзе было выканана 24 тэматычныя запыты з 388, якія паступілі; 104 генеалагічныя з 343 і 2 267 біяграфічных з 3 580 запытаў. Важнае месца ў папулярызацыі дакументальнай спадчыны займаюць выставы дакументаў. За апошняе дзесяцігоддзе тэматыка выставаў архіва пашырылася: сталі экспанавацца не толькі копіі, але і аўтэнтычныя дакументы, звычайнай справай зрабіліся іх віртуальныя выставы, якія рыхтуюцца супрацоўнікамі аддзела для вэб-сайта «Архівы Беларусі» і афіцыйнага вэб-сайта архіва.
Супрацоўнікі аддзела праводзяць экскурсіі па архіве, чытаюць лекцыі, актыўна ўдзельнічаюць у рабоце навуковых і навукова-практычных канферэнцый, у тым ліку па-за межамі Беларусі. У 2008 годзе работнікі аддзела прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нашыя Святыні». Асаблівая ўвага надаецца выставачнай дзейнасці, а таксама папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у сродках масавай інфармацыі. Для гэтага ў апошні час быў закуплены шэраг спецыяльнага абсталявання: мультымедыяпраектар, ноўтбук, плазменны тэлевізар, тумбы вітрынныя для экспазіцый дакументаў. У структуры аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі можна асобна вылучыць навукова-даведачную бібліятэку (разам з даведачна-інфармацыйным фондам) і чытальную залу. У. Л. Казлоў, загадчык аддзела навуковага
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |