![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі аддзел актыўна ўключыўся ў навукова-даследчую і публікацыйную дзейнасць архіва. Менавіта ў ім канчаткова афармляецца той археаграфічны «прадукт», які сведчыць аб узроўні навукова-практычнага выкарыстання архівам айчыннай дакументальнай спадчыны. Супрацоўнікі аддзела паспяхова выконваюць ускладзеныя на іх няпростыя і адказныя задачы — не толькі задаволіць інфармацыйны «голад» прадстаўнікоў грамадскасці, але і падаць нярэдка спецыфічную архіўную інфармацыю ў выглядзе, які задаволіць і радавога чытача і навукоўца. У аддзеле распрацоўваюцца навуковыя тэмы: «Гісторыя дзяржаўных устаноў ВКЛ», «Гісторыя дзяржаўных устаноў Расійскай імперыі», «Картаграфічныя матэрыялы ў фондах НГАБ». Большасць выданняў архіва праходзяць выдавецкую падрыхтоўку ў аддзеле — у 2012 годзе выдадзены зборнік дакументаў «Иностранные подданные в Беларуси в конце XVIII – начале ХХ века». Намаганнямі супрацоўнікаў аддзела ў рамках серыі «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.» выйшаў другі выпуск зборніка «Магілёўскі магістрат 1597–1598, 1599–1600, 1602–1603». Выдадзены зборнікі «Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1793–1917)» і «Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802–1917)», падрыхтаваны даведнік «Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)», якія фактычна з’яўляюцца энцыклапедыямі па гісторыі дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх устаноў часоў Расійскай імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 2008 годзе супрацоўнікамі аддзела выдадзены матэрыялы юбілейнай канферэнцыі і даведнік аб Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі пад назвай «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008». У даведніку ўпершыню прадстаўлена гісторыя архіваў — супрацоўнікаў, бібліяграфічны спіс выданняў і публікацый архіва за ўвесь перыяд яго існавання. Аб публікацыйным «паўналецці» аддзела сведчыць таксама той факт, што ў мінулым годзе пабачыў свет юбілейны дзясяты выпуск штогодніка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, зборніка навуковых артыкулаў і паведамленняў «Архіварыус» — унікальнага ў сваім родзе выдання, аналага якому няма ў архіўных сістэмах краін СНД, які традыцыйна рыхтуецца аддзелам публікацыі дакументаў. Варта адзначыць, што зборнік «Архіварыус» загадам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2012 года № 21 уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, што сведчыць аб высокай адзнацы працы ўсяго аддзела. Адным з найбольш паказальных вынікаў працы аддзела за апошні перыяд стаў выхад у свет напярэдадні 200-годдзя вайны 1812 года юбілейнага дакументальнага зборніка «Беларусь и война 1812 года», які дае чытачу магчымасць на падставе архіўных дакументаў сфарміраваць уяўленне аб асноўных падзеях 1812 года на беларускіх землях і рознабакова прааналізаваць іх значэнне ў агульнагістарычным працэсе. Дарэчы, выдатнай адзнакай праведзенай працы з’яўляецца друкаванне дадатковага накладу кнігі. У цяперашні час у аддзеле актыўна вядзецца работа па падрыхтоўцы аналагічнага юбілейнага зборніка дакументаў па гісторыі Першай сусветнай вайны, падзеі якой на беларускіх землях для нашых суайчыннікаў пакуль застаюцца малавывучанымі. Супрацоўнікі аддзела публікацыі дакументаў займаюцца таксама напісаннем артыкулаў у навуковыя і навукова-папулярныя выданні, падрыхтоўкай дакладаў і паведамленняў для выступлення на разнастайных навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку і міжнародных, выконваюць генеалагічныя і тэматычныя запыты, складаюць пералікі дакументаў, рыхтуюць тэматычныя лістоўкі, прэзентацыі выданняў, буклеты, выставы, выступаюць на радыё, тэлебачанні, аказваюць навукова-метадычную і экспертна-археаграфічную дапамогу музеям і бібліятэкам краіны ў справе вяртання гісторыка-культурнай спадчыны, прымаюць удзел у дзейнасці Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, навуковай рады і экспертна-метадычнай камісіі архіва, навуковага рэдакцыйнага савета па стварэнні «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Сёння ў аддзеле публікацыі дакументаў працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія прафесійна займаюцца як навуковай дзейнасцю, так і папулярызацыяй дакументальнай спадчыны нашай краіны. З. Л. Яцкевіч,
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |