![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
Гісторыя заснавання аддзела бярэ пачатак з 1963 года, калі ў новую структуру Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Мінску ўвайшоў і аддзел старажытных актаў. Неабходнасць спецыяльнага аддзела па вывучэнні старажытных дакументаў, стварэнні і ўдасканаленні вопісаў да іх была відавочнай. У грамадскасці ўзрастала цікавасць да старажытнай гісторыі роднага краю, павялічвалася колькасць запытаў ад грамадскіх і дзяржаўных устаноў аб часе заснавання і гісторыі розных населеных пунктаў. Новая гісторыя аддзела распачалася з 1990 года. На сённяшні дзень у ім працуюць 8 супрацоўнікаў.
У аддзеле існуюць і іншыя накірункі працы: удакладнены загалоўкі да мікрафільма «Літоўская метрыка» (КМФ-18) і ўключаны ў вопіс 77 спраў Метрыкі, якія не ўвайшлі ў «Описание…» С. Л. Пташыцкага; складзены вопіс на мікрафішы дакументаў, якія паступілі з Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы «Калекцыя мікрафільмаў інвентароў архіва Скарбавай камісіі ВКЛ і архіва Гродзенскай казённай палаты» (КМФ-19), а таксама ўнутраны вопіс да актавай кнігі Віленскага ваяводскага суда за 1553–1557 гады. (Кніга запісаў № 34 Літоўскай метрыкі); падрыхтавана да выдання Кніга запісаў № 44 Метрыкі за 1559–1566 гады; складзены навукова-даведачны апарат да вопісаў № 8 і № 12 фонду «Радзівілы, князі», якія ўключаюць у сябе комплекс дакументаў фамільных родаў Гагенцолернаў і каралеўскай сям’і Сабескіх, напісаных на шматлікіх еўрапейскіх мовах. У 2012 годзе ў выніку супрацоўніцтва з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыў свет зборнік дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». Гэтае ўнікальнае выданне пісьмовых гістарычных крыніц атрымала шырокае прызнанне сярод беларускіх і замежных навукоўцаў і дыплом ІІ ступені ў 52-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2013». У цяперашні час рыхтуецца другая частка зборніка па дакументах актавых кніг Гарадзенскага павета другой паловы XVI стагоддзя. У перспектыве аддзелам будзе працягвацца праца па распрацоўцы судовых актавых кніг XVII стагоддзя, выяўленні пергаментных рукапісаў, публікацыі найбольш значных дакументаў па гісторыі Беларусі. В. У. Бабкова,
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |