![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() |
||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - 75 гадоў сучаснай гісторыі архіва.
|
||||||||||||
Забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь — асноўная задача архівістаў. Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў з’яўляецца важнейшай структурнай адзінкай у кожным архіве, у тым ліку і ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Гісторыя аддзела пачынаецца 5 ліпеня 1938 г., з першых дзён утварэння гістарычнага архіва. Спачатку яго функцыі размяркоўваліся паміж аддзеламі агульных фондаў і сакрэтных фондаў. У 1965 годзе была зацверджана новая структура архіва, у сувязі з чым гэтыя аддзелы аб’ядналі і пераўтварылі ў аддзел фондаў. Асноўнымі напрамкамі работы аддзела з’яўляюцца: арганізацыя захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў у архівасховішчах, цэнтралізаваны ўлік стану захоўвання дакументаў архіва і арганізацыя іх прафілактычнай і рэстаўрацыйна-кансерватыўнай апрацоўкі, выяўленне і захаванне ўнікальных і асабліва каштоўных дакументаў, арганізацыя работы па стварэнні страхавога фонду і фонду карыстання ўнікальных і асабліва каштоўных спраў, выдача спраў з архівасховішчаў у чытальную залу карыстальнікам і работнікам архіва, прыём на захаванне профільных для архіва дакументаў.
У цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка дакументаў на мікрафільміраванне для стварэння страхавога фонду і фонду карыстання асабліва каштоўных дакументаў, а таксама падрыхтоўка дакументаў на сканіраванне для стварэння фонду карыстання ў лічбавым фармаце з мэтай забеспячэння захаванасці арыгіналаў дакументаў. У планавым парадку аддзелам рыхтуюцца дакументы да дэзінфекцыі, рэстаўрацыі першай і другой катэгорый складанасці, пераплёту дакументаў у Цэнтральнай лабараторыі мікрафотакапіравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. З 2010 года з набыццём рэстаўрацыйнага абсталявання і неабходных матэрыялаў у аддзеле з’явіўся новы накірунак у рабоце — рэстаўрацыя дакументаў чацвёртай катэгорыі складанасці. З 2013 года аддзел прыступіў да рэстаўрацыі дакументаў трэцяй катэгорыі складанасці. У структуры аддзела ў перспектыве плануецца стварэнне сектара па рэстаўрацыі дакументаў. Гэта дазволіць штогод праводзіць рэстаўрацыю большай колькасці спраў. Велізарная праца праведзена работнікамі аддзела пры пераездзе архіва ў новы будынак па сучасным адрасе вул. Крапоткіна, 55, а вынікі праверкі наяўнасці і стану спраў пасля пераезду — лепшае пацвярджэнне яе якасці.
Аддзелам падрыхтавана значная колькасць метадычных рэкамендацый, памятак, пералікаў, сярод якіх можна вылучыць: Памятку аб праверцы наяўнасці спраў, выдадзеных з архівасховішчаў у папярэднім годзе; Пералiк картаграфічных дакументаў па фондах Мінскай губерні; Пералiк картаграфічных дакументаў па фондах Віцебскай і Магілёўскай губерняў; Анатаваныя пералікі дакументальных помнікаў і ўнікальных спраў; Памятка па нумарацыі лістоў спраў пры падрыхтоўцы іх да выдачы з архівасховішчаў для выкарыстання, правядзення работ па паляпшэнні фізічнага стану, вырабу копій страхавога фонду і фонду карыстання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Супрацоўнікі аддзела прымалі ўдзел у падрыхтоўцы Метадычных рэкамендацый па працы з асабліва каштоўнымі дакументамі ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час у архіве рыхтуецца да выдання зборнік дакументаў «Картаграфічныя матэрыялы ў фондах НГАБ», складальнікамі якога з’яўляюцца і супрацоўнікі аддзела. Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў і ў далейшым будзе прымаць усе магчымыя меры па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны. Г. М. Кутукова, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў фондаў
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. |
![]() | |||
niab@niab.by | |||
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |