News

Інфармацыя аб выданні 6-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў шосты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «Е», «Ё» і «Ж»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 103 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

Інфармацыя аб візіце дэлегацыі духавенства Барысаўскай епархіі Беларускага Экзархату

17 лютага 2020 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў камісіі па кананізацыі Барысаўскай епархіі Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам іерэя Аляксея Маслянкова.

Намеснік дырэктара архіва Д.В.Лісейчыкаў пазнаёміў гасцей са складам дакументаў па царкоўнай гісторыі, правёў экскурсію па архівасховішчах.

Інфармацыя аб выданні 1-га тома «Лістоў Марыі Казіміры Сабескай» з серыі «Monumenta Sobesciana»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Музеем палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве (г. Варшава, Рэспубліка Польшча) выпушчаны 1-шы том выдавецкай серыі «Monumenta Sobesciana» пад назвай «Лісты Марыі Казіміры з Архіва Сабескіх у Алаве, т. 1: лісты да сыноў за 1696–1704 гг.»

Інфармацыя аб мерапрыемстве ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна- аздараўленчым цэнтры «Зубронак»

27 студзеня 2020 г. супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ю.М.Снапкоўскі і Я.С.Глінскі прынялі ўдзел у адукацыйным мерапрыемстве, арганізаваным Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубронак» (пасёлак Зубранёўка Мядзельскага раёна Мінскай вобласці). Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», вядомы пісьменнік У.С.Ліпскі.

Інфармацыя аб выданні 17 выпуска штогадовага зборніка "Архіварыус"

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны сямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні.

Аб пасяджэнні Вучонага савета

16 снежня 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 17), 6-ты (літ. Е, Ё, Ж) і 7-мы (літ. З, І) тамы «Гербоўніка беларускай шляхты» і ілюстраваны зборнік «Минская мужская гимназия: фотографические материалы Национального исторического архива Беларуси».

Інфармацыя аб візіце Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь

13 снежня 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэн Вачыкавіч Гевандзян.

Pages