На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Гісторыя вайсковай службы на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку XX ст.»


Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Гісторыя вайсковай службы на беларускіх землях у канцы XVIII–пачатку XX ст.»

На выставе прадстаўлены дакументы канца XVIII – пачатку ХХ ст., якія асвятляюць развіццё ваеннай справы на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Самы ранні дакумент на выставе адносіцца да канца XVIII ст. Гэта заява Станіслава Калупайла аб аказанні яму дапамогі на набыццё ваеннага рыштунку. На выставе прадэманстраваны паслужныя спісы і фатаграфіі вайскоўцаў, выявы воінскіх знакаў адрознення, абмундзіравання і шэраг іншых дакументаў.

Азнаёміцца са зместам выставы можна па спасылцы: