Удзел НГА Беларусі ў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія»
25 верасня 2025 г. загадчык сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Караффа-Корбут дыстанцыйна прыняла ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія», арганізаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Карэлія.








