Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адкрывае таямніцы: як вучыліся і выхоўваліся беларускія дзеці больш за сто гадоў таму
У першы дзень лета, калі ўся Беларусь адзначае Міжнародны дзень абароны дзяцей, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адкрыў у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь унікальную дакументальную выставу «Выхаванне дзяцей у сістэме сярэдняй адукацыі на беларускіх землях у XIX - пачатку ХХ ст.».








