Аб правядзенні сустрэчы з воінам-інтэрнацыяналістам Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым

15 лютага 2023 г. у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у канферэнц-зале НГА Беларусі адбылася сустрэча працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы з воінам-інтэрнацыяналістам, дырэктарам БелНДІДАС, кандыдатам гістарычных навук Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым, які ў 1987–1988 гг. знаходзіўся ў Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

Аб удзеле ў правядзенні кніжнай выставы

9 лютага 2023 г. была праведзена калегія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, тэматыкай якой стала падвядзенне вынікаў дзейнасці Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за 2022 г.

Аб правядзенні заняткаў і экскурсій для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

7 лютага 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі па чарзе праведзены заняткі і экскурсіі для дзвюх груп слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

Аб выхадзе пятага сюжэта праграмы «Навіны культуры», прысвечанага зборам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

3 студзеня 2023 г. у праграме «Навіны культуры» (Тэлеканал «Беларусь-3») выйшаў пяты з пяці створаных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі сюжэтаў пра Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ён прысвечаны матэрыялам па гісторыі беларускай шляхты з фондаў НГА Беларусі. Суразмоўца вядучай – намеснік загадчыка аддзелам навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі.

Аб перадачы рэдкіх выданняў у Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна

У 2022 г. у працэсе ўпарадкавання фонду навукова-даведачнай бібліятэкі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі работнікамі ўстановы былі разабраны і апісаны няўлічаныя па бібліятэчных каталогах матэрыялы (галоўным чынам, кнігі і газеты XIX – першай паловы XX ст.), якія захоўваліся ў звязках і каробках з часу пераезду архіва у будынак па адрасе вул. Крапоткіна, 55.

Аб перадачы рэдкіх выданняў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі

У 2022 г. у працэсе ўпарадкавання фонду навукова-даведачнай бібліятэкі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі работнікамі ўстановы былі разабраны і апісаны няўлічаныя па бібліятэчных каталогах матэрыялы (галоўным чынам, кнігі і газеты XIX – першай паловы XX ст.), якія захоўваліся ў звязках і каробках з часу пераезду архіва у будынак па адрасе вул. Крапоткіна, 55.

Pages