На сайце размешчана віртуальная выстава «БЕРЕСТЬЕ/ BRESSICIA /БРЭСТ: ПАД СТРЭЛКАМІ РАТУШНАГА ГАДЗІННІКА» (ДА 1000–ГОДДЗЯ БРЭСТА)
У 2019 г. споўнілася 1000 гадоў першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах горада Брэста (Берасця). У шэрагу юбілейных мерапрыемстваў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана віртуальная выстава «Берестье / Bressicia / Брэст: пад стрэлкамі ратушнага гадзінніка». Архіўныя дакументы прыадчыняюць старонкі жыцця нашых продкаў-берасцейцаў.