Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Таццянай Іванаўнай Рошчынай

16 лютага 2024 года НГА Беларусі наведала заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Іванаўна Рошчына.

Пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска

15 лютага 2024 г. у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска. На пасяджэнні разгледжаны прапановы, падрыхтаваныя НГА Беларусі.

Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

15 лютага 2024 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на люты 2024 года.

Удзел у правядзенні кніжнай выставы

У рамках праведзенага 2 лютага 2024 г. пашыранага пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Аб выніках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2023 год і задачах на 2024 год» Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у выставе «Кніжныя выданні архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе».

Аб правядзенні адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 25 студзеня 2024 года было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа.

Аб правядзенні заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

24 студзеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 г. была праведзена лекцыя «Метады инфармацыйна-аналитычнай работы ў архіўных даследаваннях», у ходзе якой загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін распавёў працоўнаму калектыву аб сучасных сусветных тэндэнцыях у архіўнай справе.

Аб правядзенні лекцыі ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі

17 студзеня 2024 года ў Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, які дзейнічае пад эгідай «Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын», вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксанай Зянько была прачытана лекцыя «Жыццё яўрэйскага насельніцтва беларускіх губерняў у ХІХ – пачатку ХХ ст. (у святле дакументаў НГАБ)».

Pages