Новости

Памяць, захаваная ў кадрах: у сярэдняй школе № 27 г. Мінска прайшоў кіналекторый НГА Беларусі

Изображение30 красавіка 2026 г. ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 40-годдзю трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Перад навучэнцамі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін, які правёў спецыяльны паказ дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі».

У НГА Беларусі абмеркавалі пытанні аховы працы і прафілактыкі траўматызму

Изображение29 красавіка 2026 г. ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» адбылася сустрэча працоўнага калектыву са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімірам Зубрыкам.

Памяць пра Чарнобыль: у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій НГА Беларусі праведзены кіналекторыі

Изображение28 і 29 красавіка 2026 г. ва установе адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» адбыліся памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін правёў для навучэнцаў два спецыяльныя паказы дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі».

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.», прысвечаная Святу Працы.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Е.Р. Раманаву (1855–1922)

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная Е.Р. Раманаву (18551922), беларускаму этнографу, фалькларысту, археолагу, публіцысту.

Правядзенне ў НГА Беларусі экскурсіі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Изображение27 красавіка 2026 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» наведалі студэнты 2 курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Маргарыта Кароль.

Прафсаюзны актыў НГА Беларусі прыняў удзел у навучальным семінары

Изображение25 красавіка 2026 г. прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у навучальным семінары для прафсаюзнага актыву Мінскай гарадской арганізацыі.

Страницы