Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін расказаў пра архіўныя дакументы па гісторыі Пішчалаўскага замка

23 лпеня 2026 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін даў інтэрв’ю Першаму інфармацыйнаму тэлеканалу, у якім раскрыў унікальныя факты з гісторыі знакамітага Пішчалаўскага замка.

Пішчалаўскі замак (таксама вядомы як Мінскі турэмны замак) быў узведзены ў 1825 годзе ў стылі ранняга класіцызму з элементамі неаготыкі. Сваю назву ён атрымаў па прозвішчы генеральнага падрадчыка Рудольфа Пішчала. У сучаснай Беларусі Пішчалаўскі замак прызнаны помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

У рамках інтэрв’ю былі прадэманстраваны рэдкія архіўныя дакументы, якія ахопліваюць перыяд XIX - пачатку XX стагоддзя. Гэтыя матэрыялы дазваляюць дэталёва аднавіць не толькі архітэктурную гісторыю збудавання, але і паўсядзённы побыт арыштантаў і супрацоўнікаў.

Сярод прадстаўленых архіўных дакументаў: планы турмы і падрабязныя звесткі аб правядзенні рамонтных работ у розныя гістарычныя перыяды; імянныя спісы арыштантаў, якія змяшчаліся ў сценах замка; асабістыя справы наглядчыкаў турмы, якія раскрываюць асаблівасці нясення службы; дакументы аб аказанні медыцынскай дапамогі зняволеным, якія адлюстроўваюць санітарныя ўмовы і ўзровень медыцынскага забеспячэння таго часу.

Сяргей Рындзін падкрэсліў асаблівую значнасць гэтага аб’екта для культурнай спадчыны краіны:

«Замак мае працяглую гісторыю. Ён з’яўляецца сведкам розных гістарычных эпох - перыядаў Расійскай імперыі, СССР і суверэннай Беларусі».

Прэзентацыя гэтых матэрыялаў чарговы раз пацвярджае важную ролю НГА Беларусі ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Мінска і адкрывае новыя грані ў вывучэнні аднаго з самых вядомых архітэктурных помнікаў сталіцы.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

У ходзе інтэрв’ю

 

Изображение

Архіўныя дакументы па гісторыі Пішчалаўскага замка