Запрашэнне НГА Беларусі на ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага літаратурнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
9 чэрвеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык прынялі удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага літаратурнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае дакументы па гісторыі літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра і музыкі Беларусі з пачатку XIX стагоддзя да нашага часу. Заснаваны 9 чэрвеня 1960 г. у Мінску. БДАМЛІ з'яўляецца адной з вядучых рэспубліканскіх дзяржаўных устаноў у архіўнай сістэме краіны. У ім захоўваецца 532 фонды за перыяд з пачатку XIX стагоддзя па цяперашні час. Большую частку архіва складаюць асабістыя фонды пісьменнікаў, кампазітараў, акцёраў, рэжысёраў, мастакоў і іншых знакамітых дзеячаў Беларусі, што робіць яго важнай крыніцай па гісторыі культуры Беларусі.
Жадаем калегам працоўных поспехаў!
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага літаратурнага архіва-музея літаратуры і мастацтва