На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная гісторыі выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная гісторыі выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Выстава дакументаў асвятляе выбары у такія органы улады, як Дзяржаўная Дума і Ўсерасійскі ўстаноўчы сход. Выбары у Дзяржаўную Думу сталі першымі крокамі на шляху развіцця сучаснай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі. Менавіта ў пачатку ХХ стагоддзя пачынаюць уваходзіць у шырокі ўжытак такія паняцці, як «дэпутат», «бюлетэнь», «выбарчая кампанія», «палітычная партыя» і г.д. Выбары ва Ўсерасійскі ўстаноўчы сход сталі першым вопытам увядзення на беларускіх землях усеагульнага выбарчага права.

На выставе дэманструюцца дакументы за 1905-1917 гг., сярод якіх Маніфест імператара Мікалая II ад 6 жніўня 1905 г. аб заснаванні Дзяржаўнай Думы, спісы выбаршчыкаў у Дзяржаўную Думу, спісы кандыдатаў у дэпутаты Ўстаноўчага сходу і шэраг іншых.

 

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.