Удзел НГА Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог»

21 мая 2026 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) правёў V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Архіўны дыялог. Роля жанчын у найноўшай гісторыі Беларусі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін.

Рындзін С.М. у завочным фармаце прадставіў даклад «Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб ролі жанчыны ў гісторыі Беларусі», у якім асвятліў удзел жанчын у грамадскім жыцці ў розныя гістарычныя перыяды. Даклад суправаджаўся прэзентацыяй, у якой прадэманстраваны партрэты прадстаўніц уплывовага магнацкага роду Радзівілаў, разнастайныя дакументы аб вучобе, працы, дабрачыннай дзейнасці, дасягненнях жанчын у гісторыі Беларусі.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на канферэнцыі