Аб наведванні выставы-форума

12 чэрвеня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і галоўны інжынер Руслан Канапацкі сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі ХІ міжнародную выставу-форум «Цэнтр бяспекі. 2024», якая праходзіць у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

Асаблівую ўвагу на выставе прыцягнула прэзентацыя такіх новых тэхналогій і абсталявання для забеспячэння інжынерна-тэхнічнай бяспекі аб’ектаў, як сістэмы відэаназірання, сістэмы кантролю і кіравання доступам, сістэмы пажарнай аўтаматыкі і пажаратушэння.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі М.М. Глушакоў і галоўны інжынер Р.А. Канапацкі на ХІ міжнароднай выставе-форуме