Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Удзел у міжнароднай канферэнцыі «Беларусь – Арменія: старонкі гісторыі»

18 красавіка 2024 г. намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Глінскі прыняў удзел у прадстаўнічай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь – Арменія: старонкі гісторыі», арганізатарамі якой выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНІВ».

Правядзенне пазапланавай трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС

17 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена пазапланавая трэніроўка па экстраннай эвакуацыі работнікаў архіва і ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», а таксама наведвальнікаў чытальных залаў пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі на імітацыю ўзнікнення пажару ў будынку архіва.

Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

12 красавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», падчас якой вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Аляксандр Грывянёў распавёў працоўнаму калектыву аб асноўных напрамках развіцця навукова-даведачнага апарата (НДА) да дакументаў НГА Беларусі.

Кніга Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода»

ИзображениеНа сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана навуковае выданне кандыдата гістарычных навук Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода», асноўнымі крыніцамі падчас падрыхтоўкі якога сталі матэрыялы НГА Беларусі.

Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі гуртка «Юны архівіст»

8 красавіка 2024 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст».

Правядзенне сходу калектыву НГА Беларусі, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Старонкі