На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная гісторыі Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Ракаўская Спаса-Праабражэнскай царква: старонкі гісторыі».

Яна змяшчае шэраг дакументаў за 1803–1913 гг., якія ўсебакова асвятляюць гісторыю Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы. У склад адабраных дакументаў уваходзяць кліравыя ведамасці, матэрыялы аб рамонтах, пажарах і г.д. Выстава суправаджаецца фотаздымкамі і малюнкамі царквы пачатку ХХ ст. – 1940-х гг.

Выяўленне і адбор матэрыялаў па гісторыі Ракаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы праведзены вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

 

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.