Да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Изображение4 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наведалі мемарыял на месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне.

Аб правядзенні навучальнага занятку для вучняў сярэдняй школы № 6 г. Мінска

4 мая 2023 г. у межах мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены навучальны занятак для вучняў 6-х, 7-х і 10-х класаў 6-й сярэдняй школы г. Мінска, якія займаюцца ў школьным валанцёрскім турысцка-экскурсійным аб’яднанні «Сігма» і якія даследуюць гісторыю свайго населенага пункта (мікрараёна Сухарава).

Аб правядзенні навучальнага ўрока для вучняў 4-га класа

28 красавіка 2023 г. у межах мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены навучальны ўрок для вучняў 4-га класа 27-й сярэдняй школы г. Мінска.

Аб правядзенні мерапрыемстваў да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму

28 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму.

Аб удзеле ў VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»

Изображение27–28 красавіка 2023 г. у г. Віцебску на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава прайшла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», арганізатарамі якой выступілі Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі», Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі Расійскай акадэміі навук, Тэрмезскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Аб удзеле калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 г. працоўны калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Ірыны Іванаўны Каўганавай прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. У НГА Беларусі ў суботніку таксама ўдзельнічала намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Качаткова.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Минская женская гимназия: фотографические материалы»

ИзображениеУ кнізе апублікаваны 443 фатаздымкі навучэнак гімназіі і іншых асоб, якія апынуліся ў розны час і пры розных абставінах у яе фондзе. Амаль палова фатаздымкаў была выраблена ў атэлье г. Мінска, але геаграфія іншых гарадоў, адкуль яны паходзяць, таксама дастаткова шырокая: Адэса, Бабруйск, Барысаў, Брэст, Варшава, Гомель, Дзвінск (сучасны Даўгаўпілс), Екацярынаслаў (сучасны Днепр), Іркуцк, Кіеў, Клецк, Лепель, Мазыр, Рыга, Слуцк, Сноўск, Харкаў, Шаўлі (сучасны Шаўляй) і Ялта. Сярод асоб на фота – прадстаўніцы розных саслоўяў тагачаснага грамадства (мяшчанкі, дваранкі, сялянкі) і розных канфесій (іўдзейкі, хрысціянкі і мусульманкі).

Старонкі