Удзел НГА Беларусі ў выставе дакументаў
8 ліпеня 2024 г. у гасцінічным комплексе «Дыпсэрвіс Хол» (зав. Вайскавой, 4) Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь праведзена выстава дакументаў, падрыхтаваная ў сувязі з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Экспазіцыю аглядзелі міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка і Намеснік Міністра юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Вэй Лі.