Удзел НГА Беларусі ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць вякоў гісторыі»

6 верасня 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць вякоў гісторыі», арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выстава дакументаў ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаванная да Дня ведаў

2 верасня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава «Навучальны працэс ва ўстановах адукацыі г. Мінска ў пачатку ХХ стагоддзя», прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.

Наведванне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сярэдняй школы № 27 г. Мінска ў Дзень ведаў

2 верасня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы - школе» прадстаўнікі НГА Беларусі наведалі ДУ «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска.

Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў

29 жніўня 2024 года работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у другой урачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў, якая адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Удзел НГА Беларусі ў аказанні дапамогі да навучальнага года

14 жніўня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і загадчык сектара навукова-даведачнага апарата аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Наталля Міхалевіч наведалі Смалявіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, які каардынуе дзейнасць устаноў адукацыі Смалявіцкага раёна па выяўленні і аказанні сацыяльна-педагагічнай дапамогі непаўналетнім і іх сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Удзел НГА Беларусі ў выставе дакументаў

2 жніўня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у дакументальнай выставе «Дзяржаўны кантроль: па старонках гісторыі» ў рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю ўтварэння Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў кангрэс-холе «Мінск» (вул. Кірава, 18).

Старонкі