Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
7 мая 2025 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сумесна с кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі і работнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Вайсковых могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Моцная духам і верай», прысвечаная 115-годдзю перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай.






