Аб правядзенні экскурсіі па тэрыторыі былога лагера для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне
24 кастрычніка 2022 г. у рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сумесна са слухачамі і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» узялі ўдзел у экскурсіі па месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – тэрыторыі былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне