Удзел НГА Беларусі ў круглым стале па абмену вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіваў»

11 кастрычніка 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін дыстанцыйна прыняў удзел у круглым стале па абмену вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіваў», арганізатарам якога выступіла Дзяржаўная казённая ўстанова «Ленінградскі абласны дзяржаўны архіў у г. Выбарзе». У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі. С. Рындзін выступіў з дакладам «Публікацыя архіўных дакументаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў 2021-2024 гг.».

Изображение