Удзел НГА Беларусі ў навукова-практычным семінары

26 верасня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў «Супрацьдзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях». Мерапрыемства адбылося ў канферэнц-зале Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116).

На навукова-практычным семінары прысутнічалі дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Алег Воінаў, прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.

У ходзе работы семінара выступілі прадстаўнікі падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Трубчык і Елена Кароціч. Дакладчыкі распавялі аб відах і формах карупцыі, прымяненні на практыцы антыкарупцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, сістэме мер прафілактычнага характару, накіраваных на папярэджанне пранікнення карупцыі ў дзяржаўныя органы і арганізацыі.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык на навукова-практычным семінары