Удзел у абласным семінары па захаванні гісторыка-культурнай і рэлігійнай спадчыны і развіцці рэлігійнага турызму

28 кастрычніка 2024 г. намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у выязным семінары Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, прысвечаным гісторыка-культурнай і рэлігійнай спадчыне Валожынскага раёна. Удзельнікі семінара наведалі аг. Ракаў, аг. Вішнева і г. Валожын.

У Ракаве азнаёміліся з гісторыяй населенага пункта і галоўных рэлігійных аб’ектаў – Крыжаўздзвіжанскай капліцы, Спаса-Праабражэнскай царквы і касцёла Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка.

Изображение
Адноўленая Крыжаўздзвіжанская капліца ў Ракаве
 

У Вішневе наведалі музейныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі сям’і і палітычнай кар’еры Ш. Пераса, святара-адраджэнца У. Чарняўскага, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і царкву Святых Казьмы і Дзям’яна.

Изображение
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе
 

Падчас знаходжання ў Валожыне, які стаў у 2024 г. месцам правядзення абласных дажынак, удзельнікі семінара азнаёміліся з палацава-паркавым комплексам Тышкевічаў, касцёлам Святога Юзафа, царквой Роўнаапостальных Канстанціна і Алены, наведалі Цэнтр яўрэйскай культуры, размешчаны ў адноўленым у 2024 г. будынку іешывы, якая мела сусветную вядомасць і насіла назву «маці ўсіх іешыў».

Изображение
Касцёл Святога Юзафа ў Валожыне
 
Изображение
Адноўлены будынак іешывы ў Валожыне
 
Изображение
Частка музейнай экспазіцыі Цэнтра яўрэйскай культуры
 

Закончыўся семінар правядзеннем круглага стала, дзе былі абмеркаваны пытання захавання гісторыка-культурнай і рэлігійнай спадчыны Валожынскага раёна і развіцця рэлігійнага турызму.

Изображение
Аксана Зянько сярод удзельнікаў семінара падчас правядзення круглага стала