Сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 сакавіка 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва на сакавік 2025 года разгледжана тэма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа». Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў выступіў з матэрыялам, які падрыхтаваны на аснове інфармацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Асветлены такія пытанні, як гісторыя падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, правядзенне рэферэндумаў у Беларусі, як важных этапаў канстытуцыйнага развіцця, змены ў Асноўным Законе Беларусі па выніках чацвёртага рэферэндуму (27 лютага 2022 г.)

Работнікам НГА Беларусі паказаны відэаролік «Канстытуцыя маёй краіны». Асновай для відэароліка паслужылі кінадакументы, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Изображение

Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова

Изображение

Працоўны калектыў НГА Беларусі