Удзел НГА Беларусі ў рабоце пашыранага пасяджэння Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі
23 чэрвеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у рабоце пашыранага пасяджэння Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прымеркаванага да 70-годдзя з дня нараджэння загадчыка Цэнтрам гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук, доктара гістарычных навук, прафесара Валянціна Федаравіча Голубева.
Валянцін Федаравіч мае вялікі вопыт выкладання гістарычных дысцыплін у айчынных і замежных навучальных установах, плённа даследуе гісторыю эканамічных зносін на беларускіх землях у XVI–XVIII ст., з’яўляецца аўтарам шматлікіх падручнікаў і фундаментальных прац па гісторыі Беларусі.
Валянцін Федаравіч уваходзіць у склад Вучонага савета НГА Беларусі, выступае рэцэнзентам навуковых выданняў архіва. За актыўны ўдзел і плённае супрацоўніцтва ў сферы навукова-даследчай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі дырэктар архіва Міхал Глушакоў уручыў Валянціну Фёдаравічу Ганаровую грамату НГА Беларусі і памятны падарунак: апошняе выданне даведніка па фондах НГА Беларусі.