Удзел НГА Беларусі ў Круглым стале ў рамках правядзення Дзён г. Санкт-Пецярбуга ў г. Мінску 14-15 ліпеня 2025 г.
14 ліпеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел ў Круглым стале «Аб асноўных напрамках працы архіўных устаноў на сучасным этапе і асаблівасцях рэстаўрацыі папяровых архіўных дакументаў», які быў праведзены ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).
Мерапрыемства адбылося ў рамках правядзення Дзён г. Санкт-Пецярбуга ў г. Мінску 14-15 ліпеня 2025 г.
У працы Круглага стала ўдзельнічалі кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў г. Санкт-Пецярбурга. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні і напрамкі супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на беларуска-расійскім Круглым стале