Палеаграфічная практыка студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

З 30 чэрвеня па 18 ліпеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праходзіла палеаграфічная практыка студэнтаў 1 курса гістарычнага факультэта БДУ. Галоўная мэта практыкі заключаецца ў набыцці навучэнцамі практычных навыкаў працы з архіўнымі рукапіснымі дакументамі XVI - XVII стст.

Пад кіраўніцтвам намесніка загадчыка аддзела старажытных актаў Алены Дарашэнка і дацэнта кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдата гістарычных навук Андрэя Латушкіна студэнты вучыліся чытаць архіўныя дакументы на старабеларускай мове, запаўнялі табліцы графічных формаў літар кірылічнага алфавіту, складалі слоўнік гістарычных паняццяў, выяўлялі і апісвалі вадзяныя знакі (філіграні), фармулявалі загалоўкі да дакументаў.

Изображение

Правядзенне палеаграфічнай практыкі