Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі лекцыі для членаў Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь

22 ліпеня 2025 года для членаў Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь загадчыкам сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксанай Зянько прачытана лекцыя «Асаблівасці становішча яўрэйскага насельніцтва заходніх губерняў у ХІХ – пачатку ХХ ст. (у святле дакументаў НГАБ)». Падчас лекцыі ўзнімаліся пытанні сацыяльна-эканамічнага і прававога становішча яўрэяў на беларускіх землях у названы перыяд, якое адлюстравана ў архіўных дакументах. Лекцыя выклікала вялікую цікавасць у слухачоў.

Изображение

Правядзенне лекцыі