На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава дакументаў «Светач зямлі Полацкай: да 900-годдзя заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра».
Спаса-Еўфрасіньеўскі жаночы манастыр у г. Полацку заснаваны святой княгіняй Еўфрасінняй Полацкай у 1125 годзе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскага храма ў Сяльцы. Манастыр з'яўляецца адным з самых старажытных і найбуйнейшых цэнтраў праваслаўя на тэрыторыі Беларусі.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваліся дакументы, звязаныя з гісторыяй Спаса-Ефрасіньеўскага жаночага манастыра ў г. Полацку. На выставе дэманструюцца дакументы за 1832-1914 гг., сярод якіх звесткі аб настаяцельніцах, манахінях і паслушніцах манастыра, планы зямельных уладанняў манастыра, апісанне крыжа Еўфрасінні Полацкай за 1843-1844 гг., матэрыялы аб стане манастыра.
Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.