Удзел НГА Беларусі ў праглядзе дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі»
6 мая 2025 г., напярэдадні святкавання Дня Перамогі, работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкім мерапрыемстве з праглядам дакументальных фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» нацыянальнага праекта «Гэта павінен бачыць кожны беларус». Мерапрыемства прайшло ў кінатэатры «Беларусь».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Сяргей Шэндзік. Да пачатку кінасеанса перад прысутнымі таксама выступіў намеснік кіраўніка следчай групы Генеральнай пракуратуры па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Сяргей Шыкунец.
У рамках мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр нацысцкага генацыду хвілінай маўчання.