Удзел НГА Беларусі ў віктарыне «Славе - не гаснуць. Традыцыям - жыць»

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 6 мая 2025 года маладыя работнікі НГА Беларусі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Славе - не гаснуць. Традыцыям - жыць» сярод работнікаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, якая адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Інтэлектуальная гульня была прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны.

Перад пачаткам спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны на канцэрт «Каб пакаленні памяталі…», падрыхтаваны творчымі калектывамі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Пранізліва і шчыра юныя артысты расказвалі і спявалі аб вайне, аб міры, аб крохкім чалавечым шчасці.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі А.Л.Воінаў і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» М.Б.Міхайлічэнка, якія адзначылі важнасць захавання дакументальнай спадчыны і гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Выступаючыя падкрэслілі вялікае значэнне супрацоўніцтва паміж архівістамі і ўстановамі адукацыі ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Удзел у віктарыне прымалі 6 каманд, сярод якіх каманда НДА Беларусі «Факел Перамогі». Знаходзячыся за крок ад аднаго з прызавых месцаў, удзельнікі каманды прадэманстравалі глыбокія веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Изображение
Падчас канцэрта
 
Изображение
Падчас канцэрта
 
Изображение
На канцэрце
 
Изображение
Удзельнікі віктарыны падчас спаборніцтва
 
Изображение
Падліковая камісія
 
Изображение
Каманда НГА Беларусі «Факел Перамогі»
 
Изображение
Удзельнікі віктарыны