Правядзенне ў НГА Беларусі экскурсіі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
13 чэрвеня 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» наведалі студэнты 1 курса Інстытута сацыя-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Маргарыта Кароль.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання даукументаў і фондаў НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў і Маргарыта Кароль правялі экскурсію, у ходзе якой распавялі студэнтам пра гісторыю архіва, найбольш значныя і цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, а таксама пра асноўныя накірункі дзейнасці архіва. Наведвальнікі аглядзелі сховішча НГА Беларусі.
Студэнты выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках экскурсіі.