Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўдзельнікамі гуртка «Юны архівіст»

25 красавіка 2024 г. для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска», якія на працягу бягучага навучальнага года ўдзельнічаюць у працы гуртка «Юны архівіст», у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзена экскурсія. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў падчас экскурсіі азнаёміў школьнікаў з гісторыяй архіва, структурай яго фондаў, распавёў пра самыя цікавыя матэрыялы са збораў НГА Беларусі і паказаў некаторыя з іх.

Удзельнікі гуртка былі ў захапленні ад магчымасці пабачыць на свае вочы дакументы мінулых эпох. Неабходна адзначыць, што ўдзел у гуртку не прайшоў дарэмна: навучэнцы прадэманстравалі грунтоўныя веды не толькі па гісторыі Беларусі, але і пра дакументы архіва.

Изображение
Уладзімір Дзянісаў дэманструе ўдзельнікам гуртка дакументы ХІХ стагоддзя
Изображение
Удзельнікі гуртка разглядаюць метрычную кнігу
Изображение
Навучэнцы слухаюць лекцыю Уладзіміра Дзянісава пра НГА Беларусі
Изображение
Удзельнікі гуртка «Юны архівіст» у архівасховішчы