На сайт дададзена інфармацыя аб выданні чатырнаццатага выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены чатырнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 30 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны некаторыя гістарычныя дакументы з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама змешчаны рэцэнзіі на некалькі навуковых выданняў.

Зборнік прызначаецца для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Набыць зборнік можна ў навуковай бібліятэцы архіва (тэл: 8 (017) 286 76 90).