«ДЛЯ ЛЕПШОЕ ТВЕРДОСТИ…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)

ИзображениеУ кнізе апублікаваны 29 найбольш старажытных пергаментных дакументаў са збораў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, якія ахопліваюць часавы прамежак з 1391 па 1566 г. і адлюстроўваюць разнастастайныя бакі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага. Дакументы ўтвараюць некалькі ўнутрана звязаных комплексаў, якія дазваляюць прасачыць абставіны існавання канкрэтных маёнткаў і жыццядзейнасці іх уладальнікаў на працягу некалькіх пакаленняў. Большасць дакументаў публікуецца ўпершыню.

Кніга – вынік карпатлівай працы вядучага навуковага супрацоўніка аддзела публікацыі дакументаў Яўгена Глінскага і намесніка дырэктара НГА Беларусі Дзяніса Лісейчыкава ў супрацоўніцтве са старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандрам Жлуткам.

Прызначаецца для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і пісьмовасці.

Спампаваць тытульны аркуш, змест, прадмову, паказальнікі і спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры