Аддзел аблічбоўкі архіўных дакументаў
Аддзел аблічбоўкі архіўных дакументаў створаны 1 студзеня 2025 г.
У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца:
- арганізацыя і правядзенне работ па алічбаванні архіўных дакументаў;
- вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы архіва перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне алічбавання архіўных дакументаў.
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:
- арганізуе і праводзіць работы па алічбаванні архіўных дакументаў;
- бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчыцкіх тэм і рыхтуе метадычныя дапаможнікі па профільных аддзелу накірунках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
- здзяйсняе мерапрыемствы па навуковай арганізацыі працы;
- вывучае айчынны і замежны вопыт у галіне алічбавання архіўных дакументаў;
- у вызначаным парадку выконвае работы ў межах аказання архівам платных паслуг па профільных накірунках;
- праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- удзельнічае у працы Вучонага савета, дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на іх разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу накірунках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, здзяйсняе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
- распрацоўвае канкрэтныя нормы работы на падставе тыпавых норм часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- праводзіць мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў аддзела;
- удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, Дырэкцыі, Экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.
Загадчык аддзела: Латышава Ангеліна Андрэеўна