Аб апісанні архіва парафіі Будслаўскага касцёла

У выніку працы па выяўленні дакументаў у архівах культавых устаноў супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў апісаны архіў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

13 верасня 2021 года намеснікам дырэктара НГА Беларусі Д.В. Лісейчыкавым і загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм М.Т. Скіданавай быў апрацаваны парафіяльны архіў Будслаўскага касцёла, у якім утрымліваюцца дакументы з 1731 да канца 1930-х гг., у тым ліку спаведныя ведамасці (т.зв. «status animarum») за 1826–1933 гг.

З ксяндзом-пробашчам парафіі Дзмітрыем Дубовікам была дасягнута дамоўленасць аб вырабе лічбавых копій названых дакументаў і перадачы копій у НГА Беларусі.

Изображение
У час апісання архіва парафіі Будслаўскага касцёла